Ватыкан: міжнародная канфэрэнцыя ў межах праекта "Навука, тэалогія і мэтафізычныя
дасьледаваньні"
3–7 сакавіка 2009 г. у Апостальскай Сталіцы вучоныя з розных краінаў свету будуць
разважаць на тэму адносінаў паміж верай і тэорыяй эвалюцыі. Тэма сустрэчы — «Біялагічная
эвалюцыя: факты і тэорыя. Крытычная ацэнка 150 гадоў пасля публікацыі працы Ч. Дарвіна
„Пра ўзнікненне відаў“».
Сустрэча прымеркавана да святкавання 200-годдзя
з дня нараджэння Чарльза Дарвіна, а таксама 150-годдзя публікацыі галоўнай яго працы
«Пра ўзнікненне відаў».
Арганізатар канферэнцыі — Папская рада па культуры.
Старшыня Рады арцыбіскуп Джанфранко Равасі выказвае надзею, што сустрэча дасць новыя
імпульсы ў дыялогу паміж прыродазнаўчымі навукамі, філасофіяй і верай.
Канферэнцыя
адбываецца ў межах праекта «Навука, тэалогія і метафізічныя даследаванні», які быў
распачаты ў 2003 г. і служыць інтэрдысцыплінарнаму абмену паміж рознымі галінамі ведаў.