2009-03-06 11:35:47

Айцец Лёмбарді: час стаць перад Богам без маскі


Вялікі пост — гэта добры час для таго, каб задумацца на тым, кім мы з’яўляемся. Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі SI, разважаючы над гэтым перыядам у літургічным годзе, нагадвае словы Святога Айца Бэнэдыкта XVI, скіраваныя да рымскіх святароў: «Задача душпастыра — цалкам асаблівая, бо людзі прыходзяць да яго „без маскі“, у праўдзе».


«Вялікі пост неабходна перажываць менавіта ў такім духу, — працягвае а. Фэдэрыко Ламбардзі. — Гэта час, каб стаць перад Богам без маскі. (...) У Папяльцовую сераду Папа казаў: „Езус прысутнічае ў глыбіні нашых сэрцаў. Сувязь з Ім прысутнічае, нават калі мы гаворым і дзейнічаем, выконваючы свае прафесійныя абавязкі. (...) Гэтая сувязь час ад часу праяўляецца як выразна прамоўленая малітва“».


Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы заклікае добра перажыць перыяд Вялікага посту і не змарнаваць гэты час.










All the contents on this site are copyrighted ©.