2009-03-06 11:36:28

Рыга. Завершыў сваю службу апостальскі нунцый у краінах Балтыі Петэр Штэфан Цурбріген.


7 гадоў правёў у Латвіі, Літве і Эстоніі арцыбіскуп Петер. Перад ад'ездам ён сустрэўся з паствай і горача развітаўся, як сказаў, з жалем у сэрцы. Звяртаючыся на развітанне да прысутных, арцыбіскуп зазначыў, што крызіс можа памагчы людзям больш думаць аб сапраўдных каштоўнасцях у жыцці. Грошы, асабліва "хуткія", выкананне капрызаў і матэрыяльных пажаданняў скрыўляюць жыццё.
Разам з біскупам Елгаўскай каталіцкай дыяцэзіі адцэлебраваў святую Імшу ў Экабпілсе, пра што паведамляе мясцовы інтэрнэтаўскі партал.







All the contents on this site are copyrighted ©.