2009-03-05 12:15:34

Майнц. Біскуп гэтага горада , кардынал Карл Легман адкрыў Тыдзень братэрства, які праводзіць у Германіі ад 1952 года Aсацыяцыя хрысціяна-яўрэйскага супрацоўніцтва.


Гэтым разам мерапрыемствы пачаліся ў партовым Гамбургу. Сюды прынагодна прыбыў прэзідэнт ФРГ Хорст Кёлер, галоўны нямецкі рабін Генрі Г. Брандт, старшыня Цэнтральнай рады яўрэяў Германіі Шарлота Кноблах. Адным з цэнтральных месцаў падобных цырымоній з'яўляецца традыцыйнае ўручэнне медаля тым асобам, асацыяцыям і рухам, якія ўнеслі ўклад у панлыбленне дружбы і ўзаемапрыймання між юдэямі і хрысціянамі. Сёлета медаль атрымаў навуковец Эріх Зенгер за адкрыцці ў тэкстах Старога Запавету. Уручаючы медаль, кардынал зазначыў, што ўзнагароджаны заслугоўвае таксама яшчэ большага прызнання за ўдзел у дыскусіях, што прайшлі нядаўна ў краіне наконт антысіметызму. Каталіцкі дзеяч назваў яўрэйскага тэолага адважным чалавекам, які смела развівае праўдзівы хрысціянска-яўрэйскі дыялог і павінен не губляць гэткае смеласці. Кардынал падкрэсліў, што ў дыялогу нельга вяртацца назад - толькі ўперад! У «Таварыствах хрsысціянска-юдэйскай сумеснай работы» налічваецца больш за 20 тысяч членаў. У рамках правядзення цяперайшага Тыдня братэрства праходзяць па цэлай Нямеччыне дзясяткі мерапрыемстваў, яікя прыклікаюць да дыялогу прадстаўнікоў розных рэлігійных кaнфесiй.








All the contents on this site are copyrighted ©.