2009-03-05 12:14:57

Ватыкан. Змяніўся старшыня Папскай рады душпастырства для эмігрантаў і падарожнікаў. Пайшоў па ўзросце на пенсію кардынал Ренато Марціно. Папа прызначыў на пасаду старшыні 71-гадовага мансіньёра Антоніо Вельё.


A Сакратар гэтае Рады арцыбіскуп Агосціно Маркето, былы апостальскі нунцы на Беларусі, выступіў у чарговы раз на канфярэнцыі ў Рыме, каб прыпомніць, што "хрысціяне, якія прымаюць мігрантаў у духу эванегльскае любові, могуць іх прывесці да новай надзеі, абапіранай на веру ў Езуса Хрыста." Канфярэнцыя была зарганізавана ўплывовай каталіцкай асацыяцыяй "Carita politica - Палітычная міласэрднасць" і прысвячалася Энцыкліцы Папы Бенедыкта 16 «Spe salvi (Надзеяю выратаваныя)» і таму, як хрысціянін можа ажыццяўляць у зменьлівым свеце яе пастулаты.
Арцыбіскуп Агосціно карыстае кожнай нагоды ў гэты перыяд асаблівага настрою еўрапейцаў да ўтаймавання эміграцыйных плыняў, прыпамінаць заходнім католікам, што пры ўсіх фактарах, з гэтым спалучаных, ніхто не мае права прыніжаць годнасць чалавека, тым больш чужынца. "Эмігрант ... мае гераічную надзею, і яна дазваляе ўбогім пакінуць родную краіну ў пошуку лепшага жыцця на чужыне, перацерпліваючы нястачу і прыніжэнні". Ягоная Экселенцыя Маркето зноў прыклікаў , як гэта робіць ў апошнія дні праз многія СМІ Італіі, Францыі, Германіі, да асабовага падыходу да кожнага эмігранта з боку прымаючых грамадзянаў. Арцыбіскуп не стамляецца сцвярджаць, што у некаторым сэнсе ад кожнага грамадзяніна багатай краіны залежыць, ці не стане гэты няшчасны чужынец ахвяраю злачыннасці ва ўсіх яе разнастайных парявах, у тым ліку і яе членам .








All the contents on this site are copyrighted ©.