2009-03-04 14:44:50

Багдад. Каталіцкі біскуп Ірану пакрытыкаваў моцна "палітычных фундаменталістаў". Гэтым разам - эвангелістаў са Злучаных Штатаў Амерыкі.


Экселенцыя Жан Бенжамен Слейман зрабіў гэтую заяву на канфярэнцыі, якую правяла рымская каталіцкая Грамада святога Эгідыя. Рымска-каталіцкі кіраўнік іракскай хрысіянскай грамады заявіў, што ў яго краіну прыбываюць адэпты эвангелісцкіх грамад у палітычных мэтах і пры падтрымцы амерыканскіх уладаў. Біскуп Слейман абвінаваціў іх у празалетызме, які мае поспех, на ягоныя словы, дзякуючы вялікім грошам. "Свабода сумлення ёсць святою, - заявіў святар.- А гэтыя сэкты выкарыстоўваюць цяжкую сітуацыю пад прыкрыццём эвангелізацыі, у якой бачныя палітычныя матывы. Яны не паважаюць існуючыя ў краіне культуры і традыцыйныя Цэрквы, але імкнуцца выціснуць іх,"- перасцярог біскуп Багдаду. Ён назваў такую дзейнасць псеўдахрысціянскім "фундаменталізмам".







All the contents on this site are copyrighted ©.