2009-03-04 14:45:24

"Слядамі апостала Паўла" у гэтыя дні крочаць па Малой Азіі...старшыні каталіцкіх Біскупскіх канфярэнцый многіх краін Еўропы. Адзначаючы 2000-тысячагоддзе святога настаўніка Царквы, яны абмяркоўваюць хрысціянскую тоеснасць у сучасным свеце.


Антыахія была пунктам адпачынку і адліку новых маршрутаў для вялікага "апостала. паганаў". Цяпер гэта Турцыя(Антак'я),і тут пачаліся паседжанні біскупаў. На золку хрысціянскага дабравешчання апостал працаваў менавіта над стварэннем тоесамасці - стрыжня асобы хрысціяніна ў акаленні розных народаў, культур і рэлігій. Падобная сітуацыя існуе і да нашых дзён. 6 сакавіка старшыні Біскупскіх канфярэнцый краін Паўднёва-усходняе Еўропы наведаюць радзіму Паўла - Тарс. У суботу ўдзельнікаў сустрэчы прыме Праваслаўны Ўсяленскі Патрыярх Барталамей 1. Каталіцкія прылаты прымуць удзел у праваслаўнай вячэрняй малітве.
Сакавіцкая сустрэча біскупаў "Слядамі апостала Паўла" праводзіцца па ініцыятыве Біскупскай Рады Еўропы і па запрашэнню старшыні біскупскай Канфярэнцыі Турцыі , апостальскага вікарнага біскупа Анатоліі Луіджы Падавезе.







All the contents on this site are copyrighted ©.