2009-03-03 12:43:55

У "Маленькім палацы(мастацкім музеі Petit Palais)" Парыжа напачатку красавіка адкрываецца выстава "Гара Афон і Візантыйская імперыя."


200 экспанатаў са збораў афонскіх манастыроў: Ватапед, Дзіанісіад, Пантакратар, святога Паўла, Іверскі,Грыгарыят, Каракал, Ксенафонт і іншых - пакажуць еўрапейскім аматарам мастацтва шматгранныя майстэрствы і вялікую веру старажытных майстроў культавых хрысціянскіх твораў, у першую чаргу - ікон. Спадчына Афонскіх манастыроў сведчыць аб сціслых сувязях , якія падтрымлівалі грэцкія праваслаўныя манахі з Візантыйскай імперыяй. Большая частка экспанатаў ніколі не пакідала святой гары. Толькі частка культавых прадметаў і ікон дэманстравалася ў 1997 годзе ў самой Грэцыі, у Салоніках. Выстава "Гара Афон і Візантыйская імперыя. Скарбы святой гары" у Парыжы стаецца ўнікальнай. Прыгадаем, аднак, што манахі стварылі сайт, на які змяшчаюць відэа і тэкставыя матэрыялы аб значнай частцы каштоўнасцей, якія ахоўваюць у фармпосце праваслаўя - на гары Афон.







All the contents on this site are copyrighted ©.