2009-03-02 13:44:14

Ватыканскія вялікапостныя рэкалекцыі



Вячэрняю ў капліцы Рэдэмпторыс Матэр пачаліся 1-га сакавіка вялікапостныя рэкалекцыі Рымскае Курыі, ў якіх удзельнічае таксама Папа Бэнэдыкт 16. Тыднёвымі разважаньнямі кіруе нігерыйскі кардынал Франсіс Арынцэ. Эмэрытаваны Прэфэкт Кангрэгацыі да спраў Божага Культу ды Дысцыпліны Сакрамантаў як тэму выбраў словы: “Сьвятар сустракае Ісуса і Яго насьледуе”. У сувязі з рэкалекцыямі, згодна з ватыканскім звычаям, да найбліжэйшае суботы 7-га сакавіка, не будзе ніякіх аўдыенцый Папы, таксама Агульнае Аўдыенцыі, якая адбываецца кожнае серады.








All the contents on this site are copyrighted ©.