2009-03-02 13:45:09

Бары ( Італія): Папа Бэнэдыкт 16 мае давер у палепшаньне адносін з рускім праваслаў'ем


“Гэтая прыгожая Царква ўзбуджае ў нас тугу за поўным адзінствам ды распальвае энтузыязм да намаганьняў пра адзінства ўсіх вучняў Хрыста”- напісаў Бэнэдыкт 16 у спэцыяльным пасланьні да ўдзельнікаў урачыстасьці пераданьня Маскоўскаму Патрыярхату Царквы Сьвятога Мікалая Мірлікійскага цырымоніі, якая адбылася ў нядзелю 1-га сакавіка ў Бары. Гэтая сьвятыня, збудаваная ў 1913-м годзе пасьля бальшавіцкай рэвалюцыі была перанята ўладамі Італіі.
На цырымоніі пераданьня Сьвятыні былі прысутнымі Прэзыдэнты Італіі ды Расійскае Фэдэрацыі, Джорджо Наполітано і Дымітрый Медведев. Папу прадстаўляў эмэрытаваны арцыбіскуп Палермо, кардынал Дэ Джорджы, а Патрыярха Кірылу біскуп Марк, які цяпер выконвае абавязкі кіраўніка дэпартаманту да спраў вонкавых царкоўных кантактаў Рускае Праваслаўнае Царквы.
У пасланьні Папы, якое прачытаў кардынал дэ Джорджы, чытаем, што расейскі народ заўсёды любіў Сьвятога Мікалая, “таго вялікага Сьвятога, які заўсёды падтрымліваў Расію ў хвілінах радасьці і ў цяжкасьцях”. Сьведчаньнем гэтага ёсьць таксама гэтая Праваслаўная Царква Сьвятога Мікалая, пабудаваная на пачатку мінулага стагоддзя, каб даць гасьціннасьць пілігрымам, якія, асабліва ў дарозе да Сьвятой Зямлі, затрымліваліся ў Бары, месцы сустрэчы Усходу і Захаду, каб аддаць пашану мошчам Сьвятога”- чытаем у пасланьні Папы. На заканчэньне Бэнэдыкт 16 выказвае надзею, што “таксама сёньняшняя ўрачыстасьць прычыніцца да таго, каб Бары было, як сказаў сьвятой памяці Ян Павал ІІ, “натуральным памостам на Усход, уносячы драгацэнны ўклад у дарогу да поўнага адзінства хрысьціян”.








All the contents on this site are copyrighted ©.