2009-02-28 14:50:54

У Бразіліі распачалася гадзічная кампанія "Мір ёсць плёнам справядлівасці". Папа Бенедыкт 16 накіраваў пасланне бразільскім вернікам на гэты Год Братэрства.


"Не заставайцеся нявольнікамі зла",- прыклікае Папа. Сіметрыя асягаецца ў грамадстве, заснаваным на высокіх каштоўнасцях. Вялікі пост якраз ёсць перыядам, раўназначным спарвядлівасці, калі яго вытрымліваюць усе члены грамадства - багатыя разам з беднымі. Гэта асабліва актуальна для Бразіліі - краіны, бадай, найбольш падзеленай на кантрасты вялізных багацееў і жудасных беднякоў. Царква гэтай Лацінаамерыканскай краіны заклікае, у першую чаргу, багатых прадэманстраваць чуллівасць і справядлівасць у гэты вялікапосны перыяд. У прыватнасці, сёлета асабліва накіроўвае позіркі на тых, хто ўвязнены ў краты і тых, хто вызваляецца з месцаў заключэння.
Папа Бенедыкт 16 ў сваім звароце да католікаў Бразіліі, якіх вера аб'ядноўвае па-за класавай рысай, прыклікае ажыццяўляць сацыяльную дактрыну каталіцкае Царквы ў грамадстве на розных узроўнях. Гэтыя пастулаты заўсёды тыя ж: доступ усіх да даброў Стварыцеля, павага да багацця разнастайнасці і барацьба супраць спакусаў, эвангелізацыя галечных. "Вялікі пост, - піша Папа сваім сваім сынам у Бразіліі, - запрашае нас непарыўна змагацца за дабро, бо менавіта мы ведаем, як гэта цяжка. Езуса Хрыстуса, узяўшага разам з Крыжам нашы пакуты і нашу смагу справядлівасці, мы просім навучыць нас сведчыць пачуццё спакою і прымірэння, якія Ён натхнёна перадаў нам у Нагорным прапаведванні. "







All the contents on this site are copyrighted ©.