2009-02-28 14:53:17

Арцыбіскуп Бухарэсту, прэзідэнт біскупскай Канфярэнцыі Румыніі звярнуўся з пісьмом перапрошання аб злачынствах, якія робяць у Італіі некаторыя з румынскіх эмігрантаў, да прэзідэнта CEI -Біскупскай Канфярэнцыі Італіі.


Як паведамляюць свецкія СМІ Апенінаў, больш палавіны крымінальных элементаў Румыніі пасля ўваходу краіны ў Еўрасаюз перамянсціліся менавіта ў Італію, дзе найвялікую колькасць нечуваных дагэтуль злачынстваў - забойстваў, гвалту жанчын і дзяцей - робяць менавіта эмігранты, у цяперашні момант часта - румынскага паходжання. Вялікі жаль католікаў і ўсіх румынаў з гэтай цяжкай сітуацыі выказвае арцыбіскуп Іон Робу свайму італьянскаму брату і калегу кардыналу Анжэло Баньяско. Румынскі святаслужыцель дзякуе каталіцкай Царкве Італіі за гасціннасць, аказаную многім эмігрантам, якія нармальна працуюць на самых цяжкіх работах у краіне, мова якой блізкая да румынскай, і людзям лягчэй і хутчэй уладкавацца. Монсіньёр Іон Робу гаворыць у сваім лісце аб ацэньванні таго, што румынскія хрысціяне заўсёды маюць у Італіі добры прыём, што Царква краіны заўсёды прадстаўляе грамадам яго суайчыннікаў спецыяльныя касцёлы, у тым некалькі - ў самім святым Рыме, даючы ў карыстанне прастору для пастырства для румынаў. Падзяка адрасаваная італьянскай каталіцкай грамадзе і за тое, што выступае ў абароне эмігрантаў у духу салідарнасці й братэрскай міласэрднасці. "Мы ёсць пэўнымі, - заключае арцыбіскуп Бухарэсту, - што традыцыйная дружба між італьянцамі і румынамі, як і агульнае супрацьстаянне злу, могуць перавысіць і перамагчы тэндэнцыі бачыць толькі дрэннае ( маецца на ўвазе:з боку румынаў для італьянцаў).







All the contents on this site are copyrighted ©.