2009-02-27 11:55:36

Рым: кангрэс, прысьвечаны 10-й гадавіне Энцыклікі "Fides et Ratio" Яна Паўла ІІ


З 26 па 27 лютага 2009 г. у Рыме прайшоў кангрэс «Вера і розум», прымеркаваны да дзесятай гадавіны энцыклікі Яна Паўла ІІ «Fides et Ratio». Стварыць «магчымасць для паглыблення сувязяў паміж тэалогіяй і філасофіяй, паміж верай і розумам, адкрыць дыялогавую прастору, карысную для абодвух бакоў», — вось мэта кангрэса, арганізаванага факультэтамі тэалогіі і філасофіі Папскага універсітэта Святога Крыжа. «Гэта было нялёгка ў мінулым, а камусьці і сёння здаецца, што патрабаванні веры несумяшчальныя з патрабаваннямі навукі, культуры і сучаснай дзяржавы», — адзначаюць арганізатары кангрэса. Але ж, зыходзячы з агульнай базы, якой з’яўляецца пошук ісціны, тэалогія і філасофія павінны ўсталяваць адносіны ўзаемнага супрацоўніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.