2009-02-27 11:56:50

Маленькія мінчукі могуць слухаць па тэлефоне казкі на беларускай мове


Новую паслугу з 9 лютага прапанаваў жыхарам сталіцы філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» (МГТС) РУП «Белтэлекам».

Фанатэка даведачна‑інфармацыйнай паслугі «Казкі» папоўнілася новым раздзелам «Казкi на роднай мове».

У новы раздзел увайшлі казкі, прачытаныя па‑беларуску майстрамі мастацкага слова.

Калі тэлефонны нумар падтрымлівае танальны набор нумара (ён даступны больш чым 80% мінчукоў), то абанент можа самастойна выбраць казкі для праслухоўвання.

Нават дзіця, набраўшы нумар 196, дасць рады.

Калі тэлефон падтрымлівае толькі імпульсны набор, абанент таксама не застанецца без казкі, прычым штогадзіну можна будзе слухаць новую. Апроч раздзела «Казкi на роднай мове», з 9 лютага будзе адкрыта новая рубрыка «Калыханкі» («Колыбельные песни»).

Аўтаінфарматар «Казкі» (тэлефон 196) працуе з 2002 году. Адна хвіліна праслухоўвання 73 рублі хвіліна.








All the contents on this site are copyrighted ©.