2009-02-27 11:56:26

Самсун - турэцкі горад на Чорным моры, дзе паліцыя ахоўвае каталіцкага святара. 77-гадовы айцец Пьер Брюнісан атрымлівае пагрозы ад ультра-правай групоўкі.


Гэты ксёндз французскага паходжання ўжо быў паранены адным злачынцам, якога суд прызнаў шалёным. Але пагрозы працягваюцца. Нават злачынцы ўжо абвясцілі святару, што прызначылі дату ягонага забойства- 29 сакавіка. Прыпомнім, што ў Турцыі ў 2006 годзе быў забіты каталіцкі святар-італьянец Андрэа Санторэ. А ў 2007 з асаблівай жорсткасцю былі забітыя трое хрысціянаў-пратэстантаў, адзін - немец, два - самі туркі-хрысціяне.







All the contents on this site are copyrighted ©.