2009-02-27 11:57:59

Бары: у гэтым італьянскім, па-старажытнаму, "Барскім градзе", чакаюць на важную падзею - прыезд 2-х прэзідэнтаў:свайго і расійскага.


1 сакавіка 2009 году Джорджо Наполітано перадасць Дзмітрыю Мядзведзеву ключы ад рускага падвор'я. Рашэнне аб звароце Расіі Cвята-Нікольскага падвор'я было прынята італьянскімі ўладамі ў 2007 годзе, пры прэзідэнце РФ Уладзіміры Пуціне. Калісь яно было пабудаванае вялікай кнігіняй Елізаветай Фёдараўнай Раманавай для прыняцця праваслаўных паломнікаў царскай Расіі да мошчаў Свяціцеля Нікалая. Комплекс створаны па праекце архітэктара Аляксея Шчусева на ахвяраванні вернікаў, сярод якіх быў і імператар Мікалай 2-гі. Дзеля выбуху 1-й Сусветнай вайны і потым рэвалюцыі 1917 года ў Расіі працы не былі завершаныя. Ад 1937 года будынкі і зямля пад комплекс, купленыя Расіяй, былі перададзены гарадскім уладам Барі. Урад Італіі завершыў летась фармальныя працэдуры , задавальняючы просьбу РФ аб звароце падвор'я Маскойскаму Патрыярхату на бясплатнай аснове, а часткаю будынкаў РПЦ ужо карыстаецца ад мінулага стагоддзя. Прэзідэнт Дзмітры Мядзведзеў павінен быў прыбыць ў мінулым снежні ў Італію з афіцыйным візітам і, дык па праграме меркавалася тады ж перадаць яму ключы ад падвор'я. Але канчына Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Алексія 2-га не дазволіла на гэтае здзяйсненне. І вось цяпер у сакавіку Расія зноў поўнасцю возьме ў валоданне падвор'е Мікалая-Цудатворцы на Апенінах, што паспрыяе значнаму падвышэнню паломніцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.