2009-02-26 12:44:38

Бэнэдыкт 16: Вялікі Пост павінен узбуджаць да наверненьня і шчырае любові бліжніх


Пакліканьне да наверненьня - гэта тэма, якая дамінавала ў цэлай Літургіі Папяльцовае Серады- сказаў Папа ў сераду 25-га лютага ў часе Сьвятой Імшы ў рымскай Базыліцы Сьвятой Сабіны на Авэнтыне. Як штогоду Сьвяцейшы Айцец старшынстваваў там абрадам Папяльцовае Серады. Кардыналы, арцыбіскупы, біскупы, манахі бэнэдыктынцы ды айцы дамінікане як таксама звычайныя вернікі прыбылі да Базылікі Сьвятой Сабіны ў пакутнай працэсыі з паблізкага Касьцёла Сьвятога Анзэльма. У казаньні Бэнэдыкт 16 указаў Сьвятога Апостала Паўла як прыклад наверненьня і перамены жыцьця, якая ажыцьцявілася ў ім дзякуючы Божаё Міласэрнасбьці.
На прыкладзе Апостала Народаў Папа падкрэсьліў патрэбу сьвядомага адкрыцьця на Божую Міласэрнасьць. Чалавек, які зазнаў гэтую міласэрнасьць, павінен трываць у ласцы, без вяртаньня да пакінутых грахоў. Як дапамогу ў духоўным змаганьні дабра са злом чалавек мае да распараджэньня тры сродкі: малітву, міласьціну і пост. Каб жыць новым жыцьцём, павінен таксама чэрпаць са стала Божага Слова”- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.
Пасыпаючы галаву попелам на знак наверненьня і пакуты, адкрыйма сэрца на дзеяньне Слова Божага- заклікаў вернікаў Бэнэдыкт 16. Хай Вялікі Пост, намечаны часьцейшым слуханьнем гэтага Слова, больш інтэнсіўнаю малітваю, ўстрыманасьцю і пакутным стылям жыцьця ўзбудзіць нас да наверненьня і шчырае любові адносна братоў, асабліва ўбогіх і патрабуючых- завершыў сваё казаньне Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.