Рым: 140 гадавіну адзначае ў гэтыя дні хрысціянская міласэрдная грамада Вечнага
гораду "Гурток святога Пятра". Яго члены дапамагаюць, сярод іншых, і дзецям Чарнобыля.
Толькі ў самім Рыме дабрадзеі пастаянна апякуюцца штогод сотняй тысяч абяздоленых.
Гэта беднякі-італьянцы і эмігранты. Тысяча сем'яў рымлянаў, якія маюць нізкі даход
на душу. атрымліваюць пастаянную дапамогу ў выглядзе бялізны, мэблі, рэчаў першай
неабходнасці і прадуктаў харчавання. Гурток святога пятра трымае на свае сродкі 3
бясплатныя сталоўкі, якія дзейнічаюць ужо больш за 100 гадоў, прадстаўляюць для 13
тысяч чалавек у год дах над галавой у спецыяльных сямейных прытулках. 10 год назад
сіламі членаў гуртка створаны дзённы цэнтр, дзе, акрамя матэжрыяльнай дапамогі і ежы,
галечныя атрымліваюць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу, у тым ліку і псіхалагічную
і юрыдычную. У Хоспісе Святога Сэрца, прыналежным Цэнтру, знаходяцца пад спецыялізаваным
доглядам 2 сотні невылечных хворых.