2009-02-25 10:07:27

Кардынал Таран пра асноўныя прынцыпы міжнароднага дыялога


Хрысціяне і мусульмане праз захаванне прынцыпаў свабоды і ўзаемаразумення могуць супрацоўнічаць у прапагандаванні маральных і духоўных каштоўнасцяў, так неабходных сучаснаму свету. Гэта падкрэсліў кардынал Жан-Луі Таран 20 лютага 2009 г. падчас канферэнцыі на юрыдычным факультэце Балонскага універсітэта (Італія).
Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу адзначыў, што такі дыялог павінен базавацца на ўзаемным пазнанні і з’яўляцца прадметам пазітыўнай зацікаўленасці з боку дзяржаўных уладаў з пункту гледжання супольнага дабра. Кардынал Жан-Луі Таран нагадаў пра паставу, адпаведную для вызнаўцаў Хрыста, у адносінах з прадстаўнікамі іншых веравызнанняў.
Старшыня ватыканскага ведамства таксама нагадаў пра агульны прынцып, паводле якога кожны веруючы, дзе б ён ні жыў, мае права мець месца культу і магчымасць маліцца — як прыватна, так і публічна.








All the contents on this site are copyrighted ©.