2009-02-25 15:44:25

Папа Бенедыкт 16 звярнуўся да ўдзельнікаў нарады кіраўнікоў ФАО з нагоды 30-годдзя заснавання гэтай структуры па сельскагаспадарчым развіцці і харчовай дапамозе ААН з заклікам выкараніць голад у свеце.


"Вынішчэнне галечы і голаду ў свеце ня ёсць утопія, але абавязак усяго міжнароднага зграмаджання,"- падкрэслівае Свяцейшы Айцец. Ён заклікае кіраўнікоў і ўсіх працаўнікоў сэктара распрацоўваць новыя далёкаглядныя стратэгіі для барацьбы з голадам, які сёння кранае каля мільярда людзей! "Ва ўсё больш узаемнаўзалежненым свеце неабходна супрацоўніцтва багатых і бедных краін праз прыняццё сумесных рашэнняў",- чытаем у звароце. Папа выказвае адабрэнне дзейнасці ФАО, асабліва ў цяперашні момант крызісу і нестабільнасці цэнаў, што наносіць урон сельскай гаспадарцы. Ёсць у тэксце спасылка на вопыт крэдытаў дробным сельскім прадпраймальнікам і сялянам, што ўжо маюць поспех у дапамозе карэнным народам, якія добра жывуць на сваіх тэрыторыях у гармоніі са сваімі традыцыямі і не павінны адрывацца ад уласных каранёў у пошуку лепшай долі ў гарадах. Свяцейшы айцец падкрэслівае на карысную дапамогу з боку пазаўрадавых арганізацый. Многія з іх маюць сціслыя стасункі з каталіцкай Царквою і абапіраюцца на яе сацыяльную дактрыну. Асноўным яе прынцыпам ёсць узаемадапамога, якая дае магчымасць кожнай групе ўносіць пасільны ўклад у агульнае дабро. Калі гэтага няма, пачынаецца бязлітасная эксплуатацыя. Плён працы сельскагаспадарчых работнікаў вывозіцца для дальніх рынкаў з мінімальнай ці нават аніякай карысцю для мясцовай грамады. На заканчэнне свайго звароту да ФАО Папа пырклікае дзейнічаць у аднадушнасці з усімі членамі вялікай чалавечай сям'і, каб гарантаваць раўнапраўны доступ да земскіх даброў ." Папа прыклікае не згашаць міласэрднасці да бедных..." сумленне не можа быць спакойным, дакуль не пераадолены галеча і голад". Мэта выкаранення іх ня ёсць амбіцыйнай - гэта патрабаванне да ўсяго міжнароднага зграмаджання.







All the contents on this site are copyrighted ©.