2009-02-23 11:44:48

Католікі Латвіі выказалі пратэст у сувязі з ганебнай рэкламаю інтэрнетаўскага правайдара, дзе скарыстаныя хрысціянскія сімбалі.


На рэкламе выяўлена фігура Езуса Хрыста і абрысы храмаў з надпісамі, параўноўваючымі падключэнне да Інтэрнету з малітвай да Бога Адзінага. Кіраўнік Латвійскага каталіцкага інтэрнетцэнтра ксёндз Андрыс з абурэннем заўважыў з гэтай нагоды, што "Такую рэкламу мог стварыць ці атэіст, ці чалавек без разумення любові да Усявышняга. Бог ня ёсць безасабоваю энергіяй, як пра Яго расказваюць у некаторых рухах ці сэктах". На думку латвійскіх католікаў, за такім тэкстам стаіць моцны прапагандыскі сэнс: грэшнае жаданне паставіць чалавека, часта самога сябе, на месца Стварыцеля. "Бог не хаваецца ў тэхналогіях, - зазначаюць у прэсе святары. Часта, аднак, тэхналогія,хуткасць і эфектыўнасць стаюцца нашымі бажкамі."







All the contents on this site are copyrighted ©.