2009-02-21 10:45:26

Папа Бенедыкт 16 адслужыць святую Імшу на стадыёне ў Амане, дзе песьняпенні будуць выконвацца на арамейскай мове, якой размаўляў Езус падчас свайго земскага жыцця.


Іракскя католікі халдэйскага абраду дагэтуль выкарыстоўваюць у Багаслужбе арамейскую мову. У Ярданіі яны знайшлі прытулак, бяжаўшы ад гвалту ў сябе на радзіме напрыканцы 20 стагоддзя.На візіт Папы Бенедыкта 16 у святую Зямлю. які адбудецца сёлятнім маем, чакаюць таксама і мусульмане. Так, напрыклад, як паведаміў прэсавы сакратар каталіцкага прадстаўніцтва ў Ярданіі, Папа наведае мячэць і звернецца там да прадстаўнікоў ярданскіх мусульманаў з прамовай. Ужо складаецца дэлегацыя католікаў краіны, якая. як мяркуецца, атрымае спецыяльную аўдыенцыю Свяцейшага Айца. Вікары халдэйскага Біскупства Ярданіі айцец Раймонд Мусаллі расказаў журналістам, што ў Хашыміцкім каралеўстве ёсць з 200 тысяч уцекачоў-хрысціянаў. Яны моцна чакаюць сустрэчы з бенедыктам 16. каб расказаць пра свае пакуты і атрымаць блаславенне і маральную падтрымку. "Ня толькі вернікі, але ўся Ярданія чакае на Папу з нецярплівасцю, - зазначыў айцец Раймонд. -Сваім візітам у мячэць караля Хусэйна ён адкрые новую старонку дыялогу з Ісламам".







All the contents on this site are copyrighted ©.