Аб неабходнасці стаяць у абароне жыцця ва ўсіх яго формах прыпомніў Папа Бенедыкт
16 у чарговы раз пры сустрэчы з кангрэсменкай ЗША Нэнсі Пелозі, якая наведала Ватыкан
падчас знаходжання ў Італіі.
Cпадарыня Пелозі называе сабе каталіцкай, але ў той самы час выступае ў сваёй краіне
на сваіх высокіх пасадах за прызнаванне аборту і супрацьзачаткавых сродкаў. Папа Бенедыкт
16 пры кароткай сустрэчы з прадстаўніцай Палаты прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэсу,
між іншымі пытаннямі, ўзняў голас у абароне жыцця. "Усе католікі, - сказаў Папа, -
забавязаныя абараняць жыццё на кожнай яго фазе...Натуральны маральны закон і нязменнае
навучанне Царквы аб вартасці чалавечага жыцця да натуральнай смерці забавязвае ўсіх
католікаў - асабліва заканадаўцаў, юрыстаў і адказных за дабро ўсяго грамадства '-супрацоўнічаць
з усімі людзьмі добрае волі для стварэння справядлівага законапарадку, накіраванага
на абарону жыцця!"