2009-02-20 13:32:21

У Канстантынопалі кардынал Сэпэ сустрэўся з Барталамеем І


Падчас сустрэчы з кардыналам Крэшчэнцыо Сэпэ Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І выказаў спадзяванне на дасягненне паразумення ў каталіцка-праваслаўных адносінах. 17 лютага 2009 г. Патрыярх прыняў кардынала Сэпэ разам з дэлегацыяй неапалітанскай архідыяцэзіі і Апостальскім нунцыем у Турцыі, арцыбіскупам Антоніо Лючыбеллам.
Патрыярх Канстанцінопальскі прыгадаў, што ў 2006 г. быў адноўлены дыялог, які праводзіцца ў межах Міжнароднай камісіі па справах каталіцка-праваслаўнага дыялога. А таксама дадаў, што на кастрычнік 2009 г. запланавана чарговая сустрэча ў такім складзе на Кіпры, падчас якой будзе абмяркоўвацца пытанне першынства Біскупа Рыма ў хрысціянстве.
Барталамей І выказаў пажаданне, каб як найхутчэй удалося знайсці рашэнне ў дадзеным пытанні. Адначасова Патрыярх звярнуў увагу на неабходнасць пераадольвання прадузятасцяў мінулага, каб дасягнуць згоды, якая прывядзе да поўнага адзінства.








All the contents on this site are copyrighted ©.