2009-02-20 13:31:57

Кардынал Вальтэр Каспэр: экумэнізм- гэта абавязак хрысьціянаў


Экуменізм з’яўляецца абавязкам хрысціянаў», — адзначыў у інтэрв’ю для Ватыканскага радыё кардынал Вальтэр Каспер. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству таксама адзначыў, што экуменічны дыялог з’яўляецца адным з прыярытэтаў Пантыфікату Бэнэдыкта XVI.
У інтэрв’ю кардынал Вальтэр Каспер указаў на беспадстаўнасць шматлікай крытыкі ў адрас Папы і Касцёла.
Іерарх выказаў жаль з прычыны шматлікіх дыскусій — перш за ўсё ў Германіі — насычаных агрэсіяй і антырымскім настроем. На думку кардынала Вальтэра Каспера, беспадстаўная крытыка ў адрас Папы ў выніку скіравана супраць Каталіцкага Касцёла, і таму католікі павінны выразна засведчыць, што такое праяўленне неталерантнасці ім не падабаецца.










All the contents on this site are copyrighted ©.