2009-02-20 13:31:35

Ватыкан. Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў афрыканскіх кардыналаў старшынстваваць на Сыноддзе Біскупаў для Афрыкі, што пройдзе ў кастрычніку гэтага года. Да таго ж, прызначаны асноўны прамоўца.


Прэсавая Заля Ватыкану называе трох (акрамя самога Папы) старшынь'-кардыналаў: гэта Фрэнсіс Арінзе, ганаровы префект Кангрегацыі Богаслужэння і Таямніц; Теадор Адрен-Сарр, арцыбіскуп Дакарскі (Сенегал); Вілфрыл Фокс Напье, O.F.M., арцыбіскуп Дурбанскі (Паўднёвая Афрыка). Дакладчыкам, якому належыць прапаноўваць тэмы для абмеркавання і збірать заключэнні, прызначаны кард. Перет Кодво Аппіях Турксон, арц. Кейп-Коста (Гана). Тэма сыноду "Вы ёсць соллю зямлі...вы ёсць святлом света.."(Матэй,5, 13-14) - Царква Афрыкі ў служэнні прымірэнню, справядлівасці і міру". 19сакавіка Папа прызямліцца ў Яунде (Камерун), каб асабіста ўручыть прэзідентам афрыканскіх біскупскіх Канфярэнцый тэкст Instrumentum laboris( рабочага докуманта) Сынода. У гэтым горадзе ў свой час Папа Ян Павел II ўручыў дакумент "Ecclesia in Africa" - "Царква ў Афрыцы" пост-сынадальны апостальскі зварот, створаны на аснове вынікаў 1 спецыяльнай Ассамблеі па Афрыцы ў 1994 годзе ў Ватыкане.












All the contents on this site are copyrighted ©.