У Залі друку Ватыкана прайшла прэсканфярэнцыя адносна мерапрыемстваў Года Астраноміі,
аб'яўленым ААН напрацягу ўсяго 2009 -га для адзначэння 400-годдзя адкрыццяў Галілео
Галілея.
У афіцыйным паведамленні Святога Пасаду гаворыцца, што ёсць тысячагадовая сувязь між
сузіраннем неба і рэлігіяй, дык Год Астраноміі ёсць нагодаю для паглыблення дыялогу
Царквы і дзяржаў у сферы навукі. Ватыкан прадставіў праграму мерапрыемстваў, прыўрочаных
да Года астраноміі. Выступілі - старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Равазі,
дырэктар Ватыканскай абсерваторыі айцец Фунес і прэзідэнт Папскай АН свецкі прафесар
Кабіба... Сёлета, у год Астраноміі, вырашана абследваць рэшткі Галілео Галілея,
якія знаходзяцца ў Фларэнцыі, у базіліцы Санта Кроче побач з іншымі слаўнымі сынамі
Італіі.