Масква. Арцыбіскуп Паоло Пецці , ардынарый арцыдыяцэзіі Багамаці ў сталіцы РФ, даў
інтэрв'ю агенству "Благовест-інфо" аб адносінах католікаў і праваслаўных у Расіі.
"...Жадаю самага лепшага самой РПЦ, - бо ад яе здароўя залежыць і дабро для цэлага
грамадства і для іншых хрысціянскіх Царкваў. " Арцыбіскуп выказаў пэўнасць, што
Патрыярх Кірыл будзе развіваць лінію свайго папярэдніка Аляксія 2-га для паглыблення
і усведамлення хрысціянскай тоесамасці. Адносна праваслаўна-каталіцкага дыялога
ён таксама мае аптымізм. "Усім вядома, - сказал арцыбіскуп Паоло Пецці, - якія былі
адносіны Кірылы - ў тагачаснасці Мітрапаліта - з каталіцтвам. Ён добра ведае нашу
Царкву, неаднаразова сустракаўся з самімі Папамі (Рымскімі). Можна сказаць - ён адзіны,
хто меў такія блізкія адносіны з Папам. Акрамя таго, сустракаўся з герархамі і самім
народам каталіцкае Царквы - у Італіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Паўднёвай Амерыцы.
Гэта чалавек, які ня ёсць чужым для нашага Касцёла." Гаворачы пра характар міжхрысціянскага
дыялогу, кіраўнік Маскоўскай каталіцкай арцыдыяцэзіі заўважыў, што ён мае тры ўзроўні
развіцця. 1-шы - просты і даступны - гэта ўзровень агульных хрысціянскіх каштоўнасцей,
укарэненых у самой асобе Езуса Хрыста. Тут пазіцыі праваслаўнай і каталіцкай Цэрваў
аднолькавыя. 2-гі, - гэта праваслаўна-каталіцкі багаслоўскі дыялог, але не столькі
з мясцовай рускай каталіцкай, як з Усёй Усяленскай. 3-ці ўзровень мае ў перспектыве
асабістую сустрэчу кіраўніка РПЦ і Папы Рымскага. "Не думаю, што гэта будзе хутка,
- сказаў арц. Пецці, бо новы Патрыярх павінен ўвайсці ў справы пасады. А потым можам
меркаваць адносна падрыхтовак да сустрэчы".