2009-02-18 14:01:34

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 18-га лютага


Адбылася яна нягледзячы на холад ў Рыме, аб чым успамоніў на пачатку сваёй катахэзы Папа, на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра вялікіх пісьменнікаў Царквы.
Менавіта Бэнэдыкт 16 прыбліжыў прысутным вернікам і паломнікам постаць Пашаныгоднага Сьвятога Бэду. Нарадзіўся ён у паўночна-ўсходняй Англіі ў 672 або 673 годзе.
RealAudioMP3
Калі меў 7-м гадоў бацькі жадаючы, каб Бэда меў высокую адукацыю, даручылі яго Абату паблізкага манастыра Бэнэдыктынаў. Ён сам успамінае, што ад гэтага моманту ахвяраваўся вывучэньню Сьвятога Пісаньня, зьберагаў Бэнэдыктынскую Рэгулу, ахвотна сьпяваў у часе Літургіі, вучыўся, навучаў і пісаў.
Дзякуючы здольнасьці і працавітасьці- сказаў далей ў сваёй сёньняшняй катахэзе Папа- Бэда стаў адным з найбольш прызнаваных эрудытаў сярэднявечча. Займаўся асабліва камэнтарыямі Бібліі. Ахвяроўваўся таксама вывучэньню гісторыі Касьцёла, падрабязна апісаў ход першых Шасьці Сабораў, прадстаўляючы іх дагматычнае навучаньне, што зьяўляецца здароваю традыцыяю Касьцёла. Быў таксама майстрам у паясьніваньні тэалогіі Літургіі.
Ужо за жыцьця- сказаў на заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец- Бэда быў прызнаваны за Сьвятога і атрымаў званьне Пашаныгоднага. Цераз свае творы прычыніўся да ўзмацаваньня хрысьціянскіх каранёў Эўропы. Памёр у дні Узнясеньня Хрыста 26-га мая 735-га году.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.