2009-02-17 12:08:32

ТБМ заснаваў часопіс


Нядаўна рада грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) заснавала рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову і літаратурна-мастацкі часопіс "Верасень".

Як зазначыў ініцыятар стварэння новага часопіса, паэт і грамадскі дзеяч Станіслаў Суднік, патрэба ў літаратурна-мастацкім выданні выклікана перадусім тым, што творы многіх вядомых сучасных беларускамоўных празаікаў і паэтаў выключаны з праграм беларускіх агульнаадукацыйных устаноў.
У часопісе "Верасень", паводле слоў Судніка, мяркуецца публікаваць творы класікаў беларускай прыгожага пісьменства, а таксама найбольш актуальныя сучасныя творы нацыянальнай прозы, паэзіі і драматургіі, якія маюць важнае значэнне для выхавання маладога пакалення
Рада зацвердзіла статут рэдакцыйна-выдавецкай установы. Яго дырэктарам і галоўным рэдактарам стала журналіст Кацярына Маркоўская. Паводле слоў Судніка, ТБМ мае тры рэдакцыйна-выдавецкія ўстановы. Яны выпускаюць газету "Наша слова" і краязнаўчы часопіс "Лідскі летапісец" у горадзе Ліда (Гродзенская вобласць), а таксама штотыднёвік "Новы час" у Мінску, паведамляе БелаПАН.








All the contents on this site are copyrighted ©.