2009-02-16 12:41:36

Ізраіль: Прэм'ер міністр пацьвярджае візыт Папы у сваю краіну


Адыходзячы ўжо прэм’ер міністр Ізраіля Ольмэрт пацьвердзіў візыт Бэнэдыкта 16 ў Сьвятую Зямлю, які адбудзецца ў месяцы маі. Паводле ўступных рашэньняў паломніцтва мела б зьдзейсьніцца ў днях 8-14 мая ды Сьвяцейшы Айцец наведаў-бы Ерузалім, Назарэт ды Бэтлеем, а таксама сталіцу Ярданіі, Амман. Аднак гэтая праграма яшчэ не пацьверджана Ватыканам. У часе паседжаньня ўраду прэм’ер міністр Ольмэрт сказаў, што за арганізацыю візыту будзе адказваць канцэлярыя прэм”ера а Папу будзе суправаджаць Прэзыдэнт Ізраіля Шымон Пэрэз.








All the contents on this site are copyrighted ©.