2009-02-16 12:51:26

Памёр Валянцін Тарас


У Менску 13 лютага на 80-м годзе жыцьця памёр чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру Валянцін Тарас.
Валянцін Тарас нарадзіўся ў Менску 9 лютага 1930 году ў сям'і мастака. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў 13 гадоў пайшоў у партызаны. У пасьляваенныя гады працаваў, вучыўся ў вячэрняй школе й на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсытэту. Працаваў у рэдакцыях газэты "Звязда" й часопіса "Нёман". Аўтар шэрагу кніг паэзіі й прозы.
У канцы 2007 году ў бібліятэцы газэты "Наша Ніва" выйшлі мэмуары Валянціна Тараса "На высьпе ўспамінаў". Гэтае літаратурна-мастацкае выданьне на 600 старонках адлюстроўвае цэлую эпоху ў жыцьці грамадзтва з 1930-х гадоў да пачатку XXІ стагодзьдзя.
БелаПАН








All the contents on this site are copyrighted ©.