2009-02-16 12:41:13

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 15-га лютага



А паўдні гэтага дня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваёй прамове да іх Папа гаварыў аб праказе як аб сімвалу граху. Зьдзейсьненыя грахі аддаляюць чалавека ад Бога. Без пакорнае споведзі яны могуць проста давесьці да сьмерці душы- сказаў Бэнэдыкт 16.
Папа зьвярнуў увагу, што ў часах Ісуса праказа была прызнавана за форму нячыстасьці, а гэта было больш сурёзнае ад хваробы, таму, што асобу хворую на праказу выкідана з грамадзтва. Гэта абазначала свайго роду рэлігійную і цывільную сьмерць, а магчымае аздараўленьне было прыйманае як увакскрасеньне. Дзеля гэтага ў праказе можна было заўважыць сімваль граху, сапраўдную нячыстасьць сэрца, што магло аддаліць ад Бога- заўважыў Бэнэдыкт 16. І далей падкрэсьліў, што не фізычная хвароба аддаляе ад Бога, але духоўнае і маральнае зло.
RealAudioMP3
Аздараўленьне пракажонага мела сімвалічнае значэньне. Ісус, згодна з прароцтвам Ісаіі, ёсьць Слугою Гасподнім, які ўзяў на сябе нашыя цярпеньні, нёс нашыя болі. Пад-час мукаў Хрыстос стане як пракажоны, прызнаны за нячыстага з огляду на нашыя грахі, адлучаным ад Бога. Гэта ўсё зробіў з любові, каб асягнуць прымірэньне, прабачэньне і збаўленьне. У сакраманце пакуты Укрыжаваны і Уваскрослы Хрыстос, за пасрэдніцтвам сваіх вучняў, ачышчае нас сваёю бязмежнаю міласэрнасьцю, прывяртае адзінства з Нябесным Айцом і з братамі, ахвяроўвае нам сваю любоў, радасьць і мір”.
Сьвяцейшы Айцец заахвоціў вернікаў да частага прыступаня да споведзі. Гэты сакрамант мае незаступнае значэньне для хрысьціянскага жыцьця.
Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” Папа прывітаў вернікаў, асабліва каталіцка-праваслаўную пілігрымку з Фінляндыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.