2009-02-14 10:55:16

У гэтую нядзелю Беларускі Касцёл адзначвае дзень, прысвячаны блаславёнаму Міхалу Сапоцьку, які нарадзіўся на Валожыншчыне


Вось трапар Блаславёнаму Міхалу ,сьвятару і вызнаўцы
(паводле багаслужбовай практыкі беларускіх грэка-католікаў)(Тон 8)
Правай веры настаўніку, набожнасьці прыклад і чысьціні,Сьветач сусьветны, Богам натхнёная аздоба сьвятароў, Блаславёны Міхале мудры:
Навукаю Боскаю ты ўсіх прасьвятліў,Апостале Божай Міласэрнасьці.
Малі Хрыста Чалавекалюбца за збаўленьне душаў нашых.
“Для Каталіцкай Царквы ў Беларусі Блаславёны сьвятар Міхал Сапоцька - ураджэнец беларускай зямлі - гэта асаблівы дар Божы: новы Заступнік перад Міласэрным Хрыстом, руплівым апосталам Якога быў ва ўсім сваім сьвятарскім служэньні а. Міхал... Гэты святы чалавек пакінуў свае сляды ў Беларусі, Літве і Польшчы, таму яго можна назваць апекуном трох народаў — беларускага, літоўскага і польскага. Гэта вельмі важна з пункту гледжання еўрапейскай інтэграцыі, якой трэба прысвячаць не толькі палітычны і эканамічны прагматызм, але таксама духоўныя каштоўнасці і супольныя хрысціянскія карані" ” – сказаў Архімандрыт Сяргей (Гаек),Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі,у моманце свята беатыфікацыі . Прыпомнім, адбылася яно ў верасьні 2008 году ў Беластоку, ў Польшчы. Разам з тысячамі пілігрымаў, удзельнічалі ў ім шматлікія герархі, сьвятары, манахі і манахіні з Польшчы, Літвы, Беларусі ды іншых краінаў. У рамках Беатыфікацыйных урачыстасьцей вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ахвяравалі Санктуарыю Божай Міласэрнасьці ў Беластоку Ікону Блаславёнага Міхала (Сапоцькі), Вызнаўцы.
З нагоды Беатыфікацыі Блаславёнага Міхала – Вызнаўцы, Грэка-каталіцкі Санктуарый Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладэчне – пры супрацоўніцтве Грэка-каталіцкай парафіі Сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку – выдаў кніжку Пастулатара беатыфікацыйнага працэсу, Падсакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Мансіньёра Кшыштафа Ніткевіча, ў перакладзе з італьянскай на беларускую а. Андрэя Крата. У кнізе “На шляхах Божай Міласэрнасьці. Блаславёны Міхал Сапоцька – духоўнік сьвятой Фаўстыны” коратка, зьмястоўна і кампетэнтна прадстаўляецца жыцьцёвы шлях Блаславёнага Міхала – нястомнага Апостала Божай Міласэрнасьці. Мы завршаем яе чытанне па пятніцах.








All the contents on this site are copyrighted ©.