2009-02-13 11:52:29

Папа просіць малітваў у намеры Наступніка Пятра


Гэта Папа зрабіў 12-га лютага ў Зале імя Папы Паўла 6-га ў часе ўрачыстага канцэрту з нагоды 80-ці годдзя Ватыканскае Дзяржавы. Аркестр Ірландзкага Радыё і Тэлебачаньня разам з хорам з Дубліна выканалі араторыюм “Мэсыя” Гэндля.
У сваёй прамове да прысутных Сьвяцейшы Айцец прыпомніў заслугі асоб, якія давялі да ўнармаваньня, так званага, “рымскага пытаньня” і ўстанаўленьня Ватыканскае Дзяржавы, ў гэтым асабліва Папы Пія 11-га. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў патрэбу малітоўнае падтрымкі Касьцёла. “Упрошвайма Госпада, каб моцна кіраваў лёсам “Пятровае Лодкі” сярод не заўсёды спакойных здарэньняў гісторыі, каб надалей чуваў над гэтаю маленькаю дзяржаваю. Упрошвайма Яго перад усім, каб сілаю Свайго Духа падтрымліваў Таго, які стаіць ля руля Лодкі, Наступніка Пятра, каб мог верна і пасьпяхова выконваць сваю паслугу ля фундамантаў еднасьці Каталіцкага Касьцёла, які мае ў Ватыкане свой бачны цэнтар і які расьцягваецца аж па канцы сьвету”- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.