2009-02-13 11:56:20

Менск: працягваецца малітва аб хутчэйшай бэатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ


14 лютага 2009 г., у дзень успаміну святых Кірыла і Мятода — апекуноў Еўропы, у мінскім касцёле Святых Сымона і Алены ў 17.00 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Цэлебрацыю ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч.
Канцэлебраваць святую літургію будуць дапаможны біскуп архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, святары архідыяцэзіі.
Святой Імшы будзе папярэднічаць канферэнцыя, прысвечаная постаці Эдварда Вайніловіча — фундатара касцёла Святых Сымона і Алены, якая распачнецца ў 9.00. Канферэнцыю адкрые Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У ёй прымуць удзел гісторыкі і дзеячы з Беларусі, Польшчы, Літвы.
Пасля святой Эўхарыстыі адбудзецца канцэрт, падчас якога прагучаць музычныя творы ў выкананні калектыву з Варшавы (Польшча).
Прыняць удзел у набажэнстве і іншых запланаваных мерапрыемствах запрошаны прадстаўнікі дыпламатычных пляцовак Італіі, Францыі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны, Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.










All the contents on this site are copyrighted ©.