2009-02-12 14:31:13

Турын працягвае падрыхтоўкі да візіту Папы Бенедыкта 16, які наведае горад і паклоніцца выстаўлянай ад 10 красавіка 2010 году Турынскай Плашчаніцы.


Арцыбіскуп Турынскі кардынал Северыно Палетто паведаміў, што тэмаю 2010 пастырскага года, у якім будзе выстаўлена Турынская Плашчаніца, стане «Passio Christi, Passio Hominis» — чалавечыя пакуты ў суадносінах з пакутамі Хрыста. Кажучы пра крытычныя аспекты душпастырскай працы ў Турынскай дыяцэзіі, кардынал адзначыў такія, як распад сем’яў, дэзарыентацыя моладзі, крызіс святарскіх і законных пакліканняў. Герарх падкрэсліў, што менавіта асоба Хрыста павінна быць у цэнтры жыцця кожнага чалавека, які шукае праўду, дабрабыт, шчасце, любоў і імкнецца да шчаснага жыцця, якое варта пражыць.
Турынская плашчаніца — пахавальнае льняное палатно памерам у чатыры метры, у якое, як мяркуюць многія святаслужыцелі і навукоўцы, пасля катавання і смерці на крыжы было загорнута цела Езуса Хрыста. Ад 1578 г. гэтая рэліквія захоўваецца ў катэдральным касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Турыне. Пасля смерці апошняга караля Італіі Умбэрто ІІ (1904–1983 гг.), згодна з яго тэстамэнтам, каралеўская сям'я перадала Плашчаніцу ва ўласнасць Апостальскай Сталіцы. Папа Ян Павел ІІ даручыў , як сам азначыў, гэтую «...красамоўную і ашаламляльную выяву невымоўнага болю» - да захавання Турынскай дыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.