2009-02-12 14:29:44

У Рыме адбылася мастацка-філасофская сустрэча на тэму:"Чалавек перад абліччам зла." Дыяцазальны аддзел душпастырства універсітэтаў і гарадскі Камітэт ВНУ Рыму правялі яе ў адным з драмтэатраў сталіцы.


Часта чалавек здаецца бяссільным ў абліччы зла, і тут выпукла паўстае трагедыя стварэння. Толькі Бог можа ўвайсці з дапамогаю ў самы густы змрок чалавечае мізэрнасці, каб выкупіць боль і перамагчы самую крайнюю выяву земскага зла - смерць. Пра гэта гаварылі са сцэны арцыбіскуп Бруна Форте і прафесар самага прэстыжнага універсітэта ЛУІСС (свабоднага міжнароднага ун-та грамадскіх навук) Гвіда Карлі. "Зло нападае на Зямлю, і гэта можна патлумачыць толькі чалавечым фактарам. Ён ўзалежнены ад спакусы злога духу - Сатаны. Менавіта таму , калі ў барацьбе дабра са злом чалавек застаецца адзін, ён не будзе перможцам. Бо мае патрэбу ў дапамозе другога, іншага чалавека. І тут найвялікшая надзея - на Бога, Які верыць у чалавека і ягоны выбар больш, чымсьці сам чалавек. І больш, чым чалавек верыць у Бога. Менавіта Бог у добрых справах надае чалавеку здольнасць рабіць немагчымае.Так ажыццяўляецца сапраўдная свабода і працягваецца сапраўдная надзея. " Разам з маладымі гледачамі, якія запоўнілі залю рымскага тэатра, прафесар і арцысвятар разважалі аб актуальнай сітуацыі наступу зла і аб тым, як можна памагчы маладым аддаляцца ад зла і набліжацца да дабра. Монсіньёр Бруно даў адзіны рацэпт: уласным прыкладам, сведчаннем жыцця ў стварэнні дабра. Ён спаслаўся на словы Папы Паўла 6-га: "Моладзь мае патрэбу не так у настаўніках, як у сведках." Ціхасцю ўчынкаў яшчэ раней за словы можна расказваць аб прыгажосці і гармоніі жыцця, аб тым, як цудоўна паўтараць і шукаць Бога і служыць іншым." Прысутны ў залі прафесар Універсітэта грамадскіх навук Пьерлуіджы Челі так пракаментаваў незвычайны спектакль :"Я думаю, што найбольшае зло сучаснага маладога чалавека ў тым, што ён мала разумее свет і сваё месца ў ім. У запалохваннях, у адсутнасці будучыні няма надзеі. Трэба мець здольнасць бачыць нават у цяжкія часы дабратворчасць будучыні, чаму дарослыя павінны навучаць маладых".







All the contents on this site are copyrighted ©.