Біскупская Канферэнцыя Польшчы выклікала святароў на спецыяльную сустрэчу для падрыхтоўкі
да Чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года.
Чэмпіянат пройдзе ў Польшчы і ва Ўкраіне. Святары пакліканыя аказваць духоўную падтрымку
спарцменам як у часе падрыхтоўкі да так важнай спартовай падзеі, так і ў моманце
яе. Капелан польскай зборнай айцец Кшыштаф Пельчар расказаў журналістам, што створана
спецыяльная Камісія біскупаў Польшчы, якая будзе каардынаваць дзейнасць па духоўным
наталенні як футбалістаў, так і балельшчыкаў. Прычым, за ўзор будзе брацца вопыт
аўстрыйскіх святароў, якія пераўтварылі чэмпіянат Еўропы ў момант эвангелізатарскай
працы сярод моладзі і сем'яў. Ксёндз Кшыштаф Пельчар лічыць, што з духоўнага пункту
гледжання чэмпіянат Еўра-2008 стаўся лепшай пастырскай ініцыятывай апошніх дзесяцігоддзяў.
Ён таксама падкрэсліў, што асабліва ўважліва святары павінны падысці да катэгорыі
"фанатаў" і пачаць працаваць з імі якнайхутчэй.