2009-02-09 13:50:24

Міжнародны фонд Раўля Валенберга -праведніка народаў, які ўратаваў у гады 2-й Сусветнай вайны яўрэяў ад нацыскіх злачынстваў, збірае інфармацыю аб італьянцах, якія выратоўвалі юдэяў.


Сярод італьянскіх герояў. якія рызыкавалі жыццём дзеля збаўлення юдэяў, ёсць шмат імёнаў каталіцкіх рэлігійных дзеячаў. У прыватнасці, будучага Папы Рымскага Яна 23-га. У часы вайны ён быў Апостальскім нунцыем у Стамбулі, будучы кардыналам Джузэпе Ранкалі. Тысяча чалавек выжыла, дзякуючы ягонаму перахаванню ў нунцыятуры і па каталіцкіх дамах. Святар Бенжамін Сківа ў Італьянскім манастыры хаваў яўрэйскія сем'і, утрымліваў усіх і выратаваў ад пагібелі. Каля 5 тысячам чалавек выратаваў жыццё італьянскі паліцыянт Джаванні Палатучі, карыстаючы са сваіх афіцыйных паўнамоцтваў ад 1939 па 1945 гады .
У 2005 годзе ад імя музея Халакосту "Яд Вашэм" у Ерусаліме на тытул "Праведнік народаў" намінаваны Папа Ранкаллі. Цяпер Фонд Валенберга распачаў кампанію, прапаноўваючы маладым сем'ям называць дзяцей імёнамі тых італьянцаў, якія выратавалі людзей ад смерці, рызыкуючы ўласным жыццём.







All the contents on this site are copyrighted ©.