Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 8-га лютага. Папа гаварыў аб аздараўляньні
Богам хворых
А паўдні гэтага дня Папа сустрэўся з вернікамі на гэтай марыйнай малітве , якія прыбылі
на Плошчу Сьвятога Пятра. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы,
Сьвяцейшы Айцец сказаў,між іншым, што дасьведчаньне аздараўляньня хворых Хрыстом
станавіла вялікую частку Ягонае публічнае дзейнасьці і ўзывае нас яшчэ раз задумацца
над сэнсам і вартасьцю хваробы. Такім чынам Папа спаслаўся да Сусьветнага Дня Хворага,
які прыпадае 11-га лютага ва ўрачыстасьць Божае Маці з Люрд і будзе ўшаноўвацца ўжо
17-ы раз. Нават унутраны
інстынкт падказвае чалавеку, што Бог ёсьць поўняю жыцьця. У абліччы зла і цярпеньня
людзі аднак упадаюць на духу, сумняваюцца ў пасьпяховасьць сваім малітваў і пытаюцца:
якая ёсьць Божая воля? Папа падкрэсьліў, што Эвангэльле дае на гэта адказ, гаворачы,
як Ісус лячыў ўсялякага роду хваробы сярод народу. Хрыстос не пакідае сумненьня:
Бог, якога аблічча Ён сам нам абьявіў, ёсьць Богам жыцьця- гаварыў Бэнэдыкт 16. Асвабаджае
нас ад усялякага зла. Знакам гэтай Ягонай любові зьяўляюцца аздараўленьні, якія зьдзяйсьняе:
паказвае цераз іх, што Божае Каралеўства ёсьць блізка, прывяртаючы людзей да поўнага
здароў”я душы і цела. Гэтыя аздараўленьні, падкрэсьліў Папа, ёсьць знакамі. Вядуць
да Хрыста і да Бога. Дапамагаюць нам зразумець, што сапраўднаю і глыбокаю хваробаю
чалавека ёсьць непрысутнасьць Бога, крыніцы праўды і любові. Толькі прымірэньне з
Богам можа даць нам сапраўднае аздараўленьне, сапраўднае жыцьцё, таму што жыцьцё без
любові і без праўды не было б жыцьцём. Божае Каралеўства гэта менавіта прысутнасьць
праўды і любові, аздараўленьне ў глыбіні нашага я”. Учынкі Хрыста працягваюцца
ў місіі Касьцёла дзякуючы Сьвятому Духу- сказаў на заканчэньне свайго разважаньня
Бэнэдыкт 16. Сам Ісус дае самога сябе натоўпам вернікаў у сакрамантах. Аздараўляе
і суцяшае хворых дзякуючы разнароднай сетцы пляцовак саніратрнай службы, якімі кіруюць
хрысьціянскія супольнасьці. “Як жа многа хрысьціян: сьвятароў, законнікаў і сьвецкіх
асоб аддавала і надалей аддаюць свае рукі, сэрцы і вочы Хрысту, сапраўднаму лекару
целаў і душаў”. Пасьля абгаварэньня малітвы “Анёл Гасподні” Папа прыпомніў, што
11-га лютага ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, пасьля Сьвятой Імшы, ён сам асабіста
сустрэнецца з хворымі і пілігрымамі. Адначасна запэўніў іх, што ўжо цяпер надзяляе
спэцыяльнае блаславенства для хворых, працаўнікоў санітарнае службы і добраахвотнікам. На
заканчэньне сустрэчы з вернікамі Сьвяцейшы Айцец паклікаў усіх да абьяднаньня ў малітве
з вернікамі Мадагаскару, дзе ад некалькіх тыдняў трываюць сутычкі паміж паліцыяю а
мясцовымі жыхаравамі. Яны крытыкуюць эканамічныя рашэньні Прэзыдэнта краіны ды абмяжоўваньне
грамадзянскіх правоў. “Дзеля гэтага біскупу востраву Мадагаскар прадказалі на нядзелю
8-га лютага дзень малітваў за нацыянальнае прымірэньне і грамадзкую справядлівасьць-
дадаў Бэнэдыкт 16.