2009-02-05 13:41:22

У Менску пачалася трансляцыя тэлеканала для людзей з парушэньнем слыху


УП «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» (МТІС) праводзіць бясплатную тэставую трансляцыю тэлевізійнага канала «Жэст».
Тэлеканал «Жэст» — унікальны інфармацыйны, культурна‑асветніцкі, адукацыйны і забаўляльны канал для гледачоў з парушэннем слыху. Яго заснавальнікам з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства глухіх».
Аснову канала складуць мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы, серыялы, тэматычныя перадачы, навіны, якія будуць суправаджацца субтытрамі ці жэставым перакладам.
Тэлеканал «Жэст» у тэставым вяшчанні транслюецца ў кабельнай стецы МТІС на частаце 39 канала (615,25МГц) з 18:00 да 22:00 штодзённа і даступны гледачам пашыранага пакета праграм








All the contents on this site are copyrighted ©.