2009-02-05 13:41:02

Прэзэнтацыя перашага перакладу на беларускую мову Дакумантаў Другога Ватыканскага Сабору


14 лютага 2009 г. а 14 гадзіне ў нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» (вул. Я. Купалы, 27) у межах XVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша «Кнігі Беларусі — 2009» адбудзецца прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору, здзейсненага Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі па ініцыятыве Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.Дакументы Другога Ватыканскага Сабору (1962–1965 гг.) — гэта канстытуцыі, дэкрэты, дэкларацыі, прысвечаныя розным сферам жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла, яго місіі ў свеце, ролі ў грамадстве, адносінам Касцёла да іншых рэлігій і веравызнанняў. Адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі кс. прафесара Яна Гурскага «Сустрэча з рэлігіямі». У кнізе прадстаўлена апісанне рэлігій свету, у тым ліку новых рэлігійных рухаў. Прасочваецца гісторыя іх узнікнення і развіцця, робіцца агляд найбольш важных рэлігійных практык і святых кніг. Асаблівая ўвага надаецца характарыстыцы міжрэлігійнага дыялога. Пры гэтым аўтар абапіраецца на тэксты Другога Ватыканскага Сабору адносна рэлігій свету. На сёлетняй кніжнай выставе па традыцыі будуць прадстаўлены новыя выданні, падрыхтаваныя выдавецтвам «Pro Christo».












All the contents on this site are copyrighted ©.