2009-02-04 15:28:52

Да канца сакавіка ў Казані праходзіць акцыя прапаганды адвечных праўдаў дабра. Прычым, цытаты бяруцца як з Бібліі, так і з Карану, як на рускай, так і на татарскай мове.


200 шчытоў размешчаныя на вуліцах горада, дзе адбыўся першы ў Еўропе цуд з'яўлення Найсвятой Дзевы Марыі дзяўчынцы Матроне. Славутая ікона Казанскай Багамаці абудзіла энтузіязм у айцоў горада прыпамінаць жыхарам аб іхняе святой адказнасці перад цэлым светам. начальнік упраўлення рэкламы і інфармацыі насельніцтва выканкома Казані спадарыня Ірына Дабілкіна заявіла прынагодна:" мы прыпамінаем людзям аб адвечных праўдах у наш япросты час. Так людзі могуць пазнаёміцца з асноўнымі прынцыпамі іслама і хрысціянства, бо ж жывём у многаканфесійнай рэспубліцы." Праз тысячагоддзі гучыць мудрае слова, напрыклад, з Яна Залатавуснага "Узнагарода твая будзе найбольшаю. калі будзеш рабіць патрэбнае без спадзяванкі на ўзнагароду" ці "Дадзенае намі да нас жа і вернецца", а з Рыгора Багаслова такое - "для Душы параненай добрае слова - лекі". Радкі з Карана навучаюць:"Рабіце дабро, каб вы мелі поспех","Ня следуй за тым, пра што не маеш ведаў","Дапамагайце адно аднаму ў тым, што тычыцца дабрачыннасці"... Цытаты змешчаны пад выявамі на тэмы дабра, спачування, служэння людзям.







All the contents on this site are copyrighted ©.