У аўторак 3-га лютага ў Ватыкане, ў Зале Друку прысутныя журналісты змаглі
пазнаёміцца з пасланьнем Папы на сёлетні Вялікі Пост. Роздумы над вартасьцю і сэнсам
посту Бэнэдыкт 16 запрапанаваў Касьцёлу ў пэрыяд падрыхтовак да Вялікадня. Сьвяцейшы
Айцец прыпамінае ў сваім пасланьні біблейскую канцэпцыю посту, згодна з якой ён дапамагае
пазьбягаць граху і ўсяго таго, што вядзе да яго. Пост ёсьць сродкам, які аблягчае
аднаўленьне прыязьні з Богам, адкрывае таксама сэрцы на патрэбы бліжніх. Ёсьць духоўнаю
зброяю ў барацьбе з неўпарадкаваным прывязаньнем да самых сябе. З практычных указаньняў
Бэнэдыкт 16 заахвочвае да ўздыманьня як індывідуальных так груповых формаў посту,
таксама і на парафіяльным узроўні. Пахваляе старажытны звычай, згодна з якім вернікі
аддавалі бедным тое, што дзякуючы пасту можна было зберагчы. Бэнэдыкт 16 заахвочвае
вернікаў у Вялікім Посьце да інтэнсіўнае малітвы, роздумаў над чытаньнем Сьвятога
Пісаньня, больш часьцейшае споведзі ды да ўдзльнічаньня ў Эўхарыстыі.