2009-02-04 14:13:43

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 4-га лютага


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо чацьвёртая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў да прысутных вернікаў аб Апостале Паўлу.
RealAudioMP3
Мучаніцкая сьмерць Апостала Паўла традыцыя Касьцёла гаворыць, што наступіла тут у Рыме. Новы Запавет не апісвае аднак гэтага факту. Аб яго блізкасьці ўспамінае толькі Другое Пасланьне да Цімафея і Ліст да Філіп”янаў. Падрабязнасьці мы знаходзім у раньня-хрысьціянскіх пісьмах. Надзвычайным сьведчаньнем ёсьць ліст біскупа Рыму Клемэнса накіраваны да Царквы у Карынце з канца першага стагоддзя, як і сьведчаньне Эўзэбія з Цэзарэі і пісьмы Ірынэя з Ліёну ўказваюць мучаніцкую сьмерць Сьвятога Паўла разам з мучаніцкаю сьмерцю Сьвятога Пятра.
Дакладнае апісаньне здарэньняў – працягваў Папа ў часе сёньняшняе катахэзы- падаюць Дзеяньні Паўла напісаныя пад канец другога стагоддзя. З крыніц вынікае, што Апостал Народаў прыгавораны Нэронам згінуў сьцятым ад мяча ў часе перасьледаваньняў паміж 64 а 68 годам у месцы называным сёньня Tre Fontanne, значыць Тры Крыніцы. Быў пахаваны па-за мурамі Рыму пры остыйскай дарозе.
У гісторыі хрысьціянства- сказаў далей Папа- Сьвяты Павал ёсьць вынятковаю асабістасьцю. Пакінуў па сабе вялікую спадчыну. У падабенстве да самога Хрыста быў знакам супраціву. Для адных нязвычайны місіянар, настаўнік мудрасьці, містык. Для іншых адступнік ад Закону, вораг і ашуканец. Непадрыўны аўтарытэт для хрысьціянскіх пісьменнікаў: Арыгена, Сьвятога Яна Хрызастома, Сьвятога Аўгустына, Сьвятога Тамаша і для многіх іншых.
На працягу ўсіх стагоддзяў- зноў гаварыў Бэнэдыкт 16- яго Пасланні становяць прадмет навуковых дасьледаваньняў. У 19-м стагоддзі з прычыну Лютара і Пратэстанцкае Рэформы ды філязофіі Нічэ, навучаньне Апостала Паўла ды заснаваныя ім Цэрквы сталі прадметам новага вывучэньня. У Каталіцкай Царкве- сказаў на заканчэньне сёньняшняе аўдыенцыі Папа- Пасланьні Сьвятога Паўла далі пачатак шматлікім Рухам і Рэлігійным Супольнасьцям, якія астаюцца вернымі яго вялікай спадчыне. Гэта, між іншым, Зграмаджаньне Сьвятароў Сьвятога Паўла Бэрнабіты; Таварыства Сьвятога Паўла Паўлісты, Місіянары Сьвятога Паўла.
Хай навучаньне Вялікага Апостала Народаў, сьведчаньне яго жыцьця дапамогуць зьберагчы хрысьціянскую тоеснасьць кожнаму з нас і ўсім Супольнасьцям Касьцёла.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.