2009-02-03 14:34:55

Ліст Папы Бэнэдыкта 16 да Патрыярха Кірыла


Прэсавае Бюро Апостальскай Сталіцы апублікавала ліст Папы да Патрыярха Кірыла з нагоды яго інтранізацыі, якая адбылася ў нядзелю 1-га лютага ў Маскве. Ліст перадаў Кіраўніку Рускае Праваслаўнае Царквы кардынал Вальтэр Каспэр. Старшныня Папскае Рады да Спраў Адзінства Хрысьціян уручыў Патрыярху таксама дар ад Бэнэдыкта 16—менавіта чашу, якая зьяўляецца знакам жаданага адзінства паміж Каталіцкім Касьцёлам а Праваслаўнаю Царквою.
У пасланьні Сьвяцейшы Айцец прыпамінае свае сустрэчы з будучым Патрыярхам, тады яшчэ Мітрапалітам Кірылам. Падкрэсьлівае праяўляную ў часе гэтых сустрэч добрую волю Патрыярха. Бэнэдыкт 16 спасылаецца таксама да постаці Патрыярха Аляксея ІІ. Ён узьняў справу аднаўленьня і разьвіцьця рускага праваслаў”я. Кіраваў ім ад доўгага пэрыяду цярпеньняў у атэістычнай таталітарнай сыстэме да дзейснай прысутнасьці і служэньня ў сёньняшнім грамадзтве. Хадайнічаў за еднасьць Рускае Царквы і пра яе адзінства з іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі. Імкнуўся таксама да супрацоўніцтва з іншымі хрысьціянамі, асабліва з католікамі, ў абароне хрысьціянскіх вартасьцяў у Эўропе і ў сьвеце. Папа падкрэсьлівае далей, што сам Кірыл як старшыня Аддзяленьня Вонкавых Кантактаў адыграў важную ролю ў тварэньні новых адносін паміж Цэрквамі, якія прытрымліваліся братэрства, ўзаемнага адобраньня і шчырага дыялогу адносна цяжкасьцяў. На канец Бэнэдыкт 16 выказвае надзею, што як Патрыярх Кірыл будзе працягваць экумэнічнае супрацоўніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.