2009-02-02 13:41:08

Міністэрства фінансаў Германіі вырашыла даць на чарговую чаканку манеты вартасцю ў 2 еўра выяву Кёльнскага сабору.


30 млнаў манет будзе выпушчана з адбіткам цудоўнай катэдральнай базілікі Кёльна.
Прыгадаем тут вестку, якую нядаўна перадалі : Сабор у Кёльне быў закладзены 15 жніўня 1248 года. Сюды быў змешчаны ўнікальны рэлікварый з мошчамі Трох Каралёў-магаў. Гэтая рàка для неацэнных святынь была створаная майстрам Нікалаўсам фон Вердунам напрыканцы 12 - пачатку 13 стагоддзяў. Базіліка мае непаўторнай прыгажосці алтар Трох каралёў працы Стэфана Лохнера(1445 год). Сабаровая скарбніца ўтрымлівае непаўторныя літургічныя кнігі ў залатых акладах, вялікую калекцыю унікальных прадметаў хрысціянскага культу і старажытных мастацкіх вырабаў . Кёльнскі сабор будаваўся шмат вякоў, а фасад быў завершаны толькі ў 19 стагоддзі. У гады 2й Сусветнай вайны быў моцна пашкоджаны, але хутка адноўлены.

Як лічыць большасць жыхароў краіны, Кёльнскі сабор ёсць найбольшаю славутасцю Нямеччыны. Катэдра з'яўляецца самай папулярнаю ў Германіі і для замежных турыстаў. Адпаведна праведзенаму апытанню, гатычная базіліка апярэджвае па наведваннях Бярлінскія і Дрэздэнскія культавыя будынкі і помнікі архітэктуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.