2009-02-02 13:40:18

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 1-га лютага


А паўні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем яе, Папа сказаў, што Ісус церпіць і памірае на крыжы з любові ды дадаў, што такім чынам Хрыстос “надаў сэнс нашаму цярпеньню”. Затым спаслаўся да “мэсыянскага сакрэту”, які прадстаўлены ў Эвангэльлі ад Сьвятога Марка. Аздараўляючы хворых і выганяючы злыя духі, Ісус забараняў Апосталам гаварыць, што гэта Ён ёсьць Хрыстом. Адкупіў сьвет з граху цераз уласную ахвяру на Крыжы а не на дарозе чалавечга трыўмфу- падкрэсьліў Папа.
Ісус церпіць і памірае на крыжы з любові. Такім чынам надаў нашаму цярпеньню сэнс, які многія мужчыны і жанчыны кожнае эпохі зразумелі і прынялі, зазнаючы глыбокага спакою ў горычы цяжкіх фізычных і маральных спробаў. Менавіта “сіла жыцьця ў цярпеньні” гэта тэма, якую італьянскія біскупы выбралі за лозунг традыцыйнага пасланьня на Сусьветны Дзень Жыцьця”, які ўшаноўваўся ў нядзелю 1-га лютага—прыпомніў Папа. Я ад шчырага сэрца прылучаюся да гэтых словаў- сказаў Бэнэдыкт 16- ў якіх відаць любоў Пастыра да людзей ды адвагу абвяшчаньня праўды,
RealAudioMP3
Адвагу сказаць выразна, што эўтаназыя гэта фальшывая развязка драмы цярпеньня, развязка не годная чалавека. Сапраўдным адказам не можа быць сьмерць, хаця б была “лагодная”, але сьведчаньне любові, якая дапамагае па-чалавечаму ўздымаць боль і агонію. Мы можам быць упэўненыя: перад Богам не прападзе ніякая кропля сьлёзаў, ані таго, хто церпіць, ані таго, хто ёсьць з ім.
Марыі, якая падзяляла з Сынам балючую гадзіну мукаў і ўкрыжаваньня, Сьвяцейшы Айцец даручыў усіх церпячых ды тых, якія нясуць ім дапамогу.
Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” Папа сказаў
RealAudioMP3
Заўтра, значыць у панядзелак 2-га лютага, мы ўшаноўваем літургічнае сьвята Сустрэчы Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Сорак дзён пасьля народзін Ісуса, Марыя і Язэп занесьлі Яго ў Ерусалім згодна з наказам майсеевага закону. У гэтым здарэньні паказваецца ахвяраванне Ісуса Богу Айцу. З волі Яна Паўла ІІ гэта адначасна Дзень Пасьвячанага Жыцьця. Дзеля гэтага Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся ў панядзелак 2-га лютага, пасьля абеду, ў Базыліцы Сьвятога Пятра, з законніцамі і законнікамі. На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа заахвоціў усіх вернікаў да малітвы за пакліканьні ў разнароднасьці харызмаў, якія зьяўляюцца багацьцем Касьцёла.









All the contents on this site are copyrighted ©.