2009-01-31 11:15:48

"Экумэнізм гэта знак надзеі для Блізкага Усходу"-- Сустрэча Папы з удзельнікамі дыялогу са страражытнымі ўсходнімі Цэрквамі


Вядучы дыялог, хрысьціяне жадаюць пераадолець падзелы мінуўшчыны і ўзмацаваць сваё супольнае сьведчаньне адносна многіх выклікаў, якія стаяць сёньня перад веруючымі. Сьвет патрабуе бачнага знаку абьяўленай ў хрысьціянстве таямніцы еднасьці Бога ў Сьвятой Тройцы. Зьвярнуў на гэта ўвагу Бэнэдыкт 16 сустракаючыся ў пятніцу 30-га студзеня з мешанаю камісіяю тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкім Касьцёлам а старажытнымі ўсходнімі Цэрквамі. У працах Камісіі ўдзельнічае сем супольнасьцяў, якія не прызнаюць сфармуляваньняў Халькедонскага Сабору з 451-га году. Гэта Цэрквы: каптыйская, сырыйская, эфіёпская, эрытрэйская, сыромалярская ды два Армянскія Патрыярхаты: Эчмядзыну і Кілікіі. Камісія зьбіраецца ад 2004-га году. Яе шостая сустрэча, якая пачалася 25-га студзеня, была прысьвечана натуры і місіі царкоўнай супольнасьці.
“Ужо сам факт, што дыялог працягваецца і што-году госьціць яго адна з прадстаўляных вамі Цэркваў, зьяўляецца сам у сабе знакам надзеі і бадзёрасьці”- сказаў Папа. Хопіць зьвярнуць думку ў бок Блізкага Усходу, адкуль многія з вас паходзяць, каб убачыць, як неадкладна ёсьць патрэбнымі сапраўдныя зачаткі надзеі ў сьвеце, які зранены трагэдыяю падзелаў, канфліктаў і вялікага чалавечага цярпеньня”.








All the contents on this site are copyrighted ©.